Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Пружанские казаки почтили память погибших в битве при Городечно

30  Октября 2010 г.  в 00:18 : Брестская область

— Здарова начавалі! — гучала ў цішыні восеньскага лесу. Салідныя мужчыны ў вайсковых мундзірах і фуражках з чырвонымі аколышкамі паціскалі адзін аднаму рукі і сардэчна абдымаліся…

У мінулую суботу ва ўрочышчы «Высокая гара», побач з помнікам-капліцай, узведзенай непадалёку ад вёскі Паддубна ў памяць аб 1812 годзе і адважных воінах, загінуўшых у бойцы падчас руска-французскай вайны, сабраўся казачы круг вобласці.

Яго прадстаўлялі таварыствы з Брэста, Кобрынскага, Камянецкага і Пружанскага раёнаў на чале з атаманам Брэсцкай казачай акругі казачым палкоўнікам Р.Р.Матузкам.

Пасля пастраення казакаў каля разгорнутых сцягаў святары справілі малебен «Вечная памяць» у гонар воінаў, «жыццё сваё аддаўшых за веру, цара і Айчыну». Згодна з гістарычнымі звесткамі, сярод амаль двух тысяч загінуўшых у гэтай вялікай бойцы вайскоўцаў арміі генерала Тармасава да 800 чалавек складалі казакі. Менавіта таму ўжо другі год запар месцам збору абласнога казацтва становіцца пляцоўка побач з капліцай, а казацкае таварыства Пружанскага раёна, якое пакуль што складаецца толькі з чатырох чалавек, усур’ёз збіраецца ўскласці догляд капліцы і тэрыторыі вакол яе ў свае абавязкі.

Пасля малітвы казакі паставілі запаленыя свечкі ў капліцу. У гэты ж дзень іх склад папоўніўся двума кандыдатамі. Яны давалі клятву вернасці законам казацтва, якое служыць «умацаванню на зямлі дабра і справядлівасці», адзін за адным стаўшы на калена, цалавалі край сцяга і абяцалі «аддана служыць праваслаўю, казацтву і Айчыне!»

На кругу вырашалі і шэраг іншых арганізацыйных пытанняў, якія тычацца менавіта дзейнасці абласной казачай акругі: некалькі казакаў атрымалі новыя пасведчанні, аднаму была ўручана па-дзяка кобрынскага святара за супрацоўніцтва…

Гісторыя беларускага (Вялікага Княства Літоўскага) казацтва сваімі каранямі адносіцца да другой паловы 15 стагоддзя. Яе можна назваць унікальным пластом грамадства з багатымі традыцыямі сапраўднага патрыятызму, самаадданым подзвігам казакаў, якія ва ўсе часы верай і праўдай неслі дзяржаўную службу. Іх нашчадкі — цяперашнія казакі — аб’яўляюць тыя ж каштоўнасці: заставацца беззаветна адданымі сваёй веры — праваслаўю, свайму народу, сваёй Радзіме, як святыню, захоўваць сваю сям’ю і такімі ж сумленнымі, смелымі, добрымі, бескампраміснымі ў барацьбе са злом і адданымі Айчыне выхоўваць дзяцей…

Дзень казацтва, які традыцыйна святкавалі на Пакровы, сёлета крыху спазніўся. Цяпер жа ў праваслаўнага казацтва ёсць сваё свята. Па рашэнні Патрыярха Кірыла гэта 1 верасня.

Але аповед пра нядаўняе мерапрыемства на «Высокай гары» каля вёскі Паддубна будзе няпоўным, калі не адзначыць прысутнасць на ім спецыяліста аддзела культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Руслана Кнігі, які падзяліўся цікавымі звесткамі з гісторыі Пружаншчыны і казацтва ўвогуле.
Ганна Хадаровіч, Аляксандр Мелеш (фота).

Пружанские казаки почтили память погибших в битве при Городечно

Пружанские казаки почтили память погибших в битве при Городечно

Пружанские казаки почтили память погибших в битве при Городечно

Источник информации: http://www.budni.by