Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Канстанцін Сумар: Гэта і наш гонар

26  Октября 2010 г.  в 20:50, показов: 2698 : Музыка, кино, музеи, выставки


Вялікая выстава "Гонар нацыі. Знакамітыя габрэі - выхадцы з Беларусі", якая падрыхтавана пасольствам Дзяржавы Ізраіль у Беларусі ў супрацоўніцтве з Саюзам беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын урачыста адкрыта ў Брэсце.

Афіцыйнае адкрыццё адбылося ў гарадской выставачнай зале па вуліцы Савецкая, 54, дзе выстава і прапрацуе па 6-га лістапада, штодня акрамя панядзелка.

Выставу адкрыў старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Канстанцін Сумар. У сваёй прамове кіраўнік Брэстчыны адзначыў, што гэта мерапрыемства сведчыць аб магутнасці нашай зямлі:

- Цягам многіх стагоддзяў Беларусь давала жыццё і гадавала годных сыноў і дачок, якія не толькі стваралі культурны і духоўны патэнцыял Беларусі, але дасягалі значных поспехаў далёка за яе межамі. Таму сёння мы падзяляем пачуццё гонару за нашых землякоў, якія акрамя ўсяго сталі героямі сённяшняй выставы. 

Працягнулі адкрыццё выставы пасол Дзяржавы Ізраіль Эдуард Шапіра і кіраўнік Брэсцкага гарадскога таварыства габрэяў "Брыск" Барыс Брук. Экспазіцыя уяўляе сабою аповяд аб жыцці і дзейнасці вядомых габрэяў, карані якіх пачынаюцца з беларускай зямлі.

Зміцер Кісель,.

Источник информации: http://new..com/