Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Павелічэнне сігнала Рацыі на Брэст

24  Октября 2010 г.  в 12:30, показов: 2630


Адбылося павелічэнне сігнала хвалі першага трансгранічнага радыё на беларускай мове Беларускага з Беластоку (Польшча). Цяпер ахоплівае не толькі горад над Бугам, але і ўсю памежную тэрыторыю спалучаючыся з Гродзенскай вобласцю. Узмацніўся сігнал ў бок Кобрына і Маларыты.

Беларускае заснавана прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Польшчы (Беларускі саюз у Польшчы). Галоўнай мэтай Беларускага з'яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце. Радыё спрыяе ў развіцці добрасуседскіх адносін і культурна-грамадскай інтэграцыі памежных раёнаў.

Рацыя ахоплівае тэмы ад бізнэсу да рэлігіі, ад літаратуры да сацыяльных пытанняў, ад вялікага спорту і да вялікай палітыкі. Музычная прастора Рацыі: ад пачынаючых музыкаў Беларусі да вядомых еўрапейскіх выканаўцаў. Журналісты, аўтары і супрацоўнікі Рацыі кіруюцца ў сваёй працы выключна незалежным поглядам.

На сайце Віртуальны Брэст ў калонцы "Информация и ссылки" з'явілася рубрыка " ў Брэсце", якая дае прамы пераход на сайт радыёстанцыі, дзе размешчаны навіны з Брэста і вобласці. Не ўся інфармацыя перадрукоўваецца на сайт, таму неабходна слухаць жывы эфір.

Кожны з Вас можа спалучыцца да працы радыёстанцыі паведаміўшы цікавую, карысную інфармацыю ці пакінуўшы свае прапановы і заўвагі непасрэдна карэспандэнту ў Брэсце ([email protected] ці праз Skype: waslau).

ў Брэсце і Брэсцкай вобласці - 99,2 FM

праз Інтэрнэт - Слухайце нас

Источник информации: http://new..com/