Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Белаазёрску на пажары ў кватэры выратаваны мужчына

8  Декабря 2019 г.  в 11:33 : Брестская область

07.12.2019 года ў 21-35 у Бярозаўскі РАНС паступіла паведамленне аб задымленні ў кватэры 5-павярховага жылога дома ў г.Белаазёрску па вул. Будаўнікоў.

Прыбыўшы да месца выкліку, ратавальнікі выявілі задымленне ў пад'ездзе. Суседзі паведамілі, што ўнутры аднапакаёвай кватэры, з якой ішоў дым, мог знаходзіцца чалавек.

Звяном газадымаахоўнай службы з жылога пакоя кватэры выратаваны гаспадар – ён знаходзіўся на ложку. Мужчыну 1962 года нараджэння перадалі брыгадзе СМП, з папярэднім дыягназам "апёкі левага перадплечча 2 ступені 5% цела, атручэнне прадуктамі гарэння, алкагольная інтаксікацыя" пацярпелага даставілі ў бальніцу.

 

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны. Агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, матрац, закураны сцены і столь.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Источник: МЧС