Прэзентацыя кнігі А. дэ Сент-Экзюперы "Мал. прынц"

29  Ноября 2019 г.  в 16:04 : Фотофакт

"Маленькі прынц" – філасофская казка Антуана дэ Сент Экзюперы. Гэта кніга для дзяцей і дарослых. Упершыню надрукавана ў 1943 годзе ў Нью-Ёрку і з таго часу была перакладзена больш чым на 300 моў свету.

На беларускую мову пераклала Ніна Мацяш. Першае выданне "Маленькага прынца" ў перакладзе Ніны Мацяш з’явілася 30 гадоў таму – у 1989 годзе.

У яе архіве – у кнізе, рукапісах – зроблены праўкі. Новае выданне гэтага сусветна вядомага твора выйшла ў выдавецтве “Папуры” з праўкамі, удакладненнямі Ніны Мацяш і з малюнкамі самога аўтара.

19 снежня гэтага года будзе 11 гадоў, як адляцела ў Вечнасць Ніна Мацяш, аднак з чытачамі – мудрае слова “Маленькага прынца” ў роднай мове.