Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Кіраўніцтва вобласці віншуе работнікаў і ветэранаў ўстаноў культуры Брэстчыны з прафесійным святам

8  Октября 2010 г.  в 21:12 : Праздники, события, мероприятия

Паважаныя работнікі культуры Берасцейшыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесіным святам!

Менавіта на вас – супрацоўнікаў Дамоў культуры, музеяў і бібліятэк, дзеячоў тэатральнага, выяўленчага і музычнага мастацтва, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці і майстроў народнай творчасці – мы ўскладаем спадзяванні па захаванні і прымнажэнні багатай і самабытнай культурнай спадчыны нашай Бацькаўшчыны.

Клопат аб развіцці культурнай сферы з боку дзяржавы відавочны. Штогадова ў нашай вобласці, як і ў рэспубліцы ў цэлым, узводзяцца мноства палацаў і дамоў культуры, бібліятэк і музеяў, вяртаюцца да жыцця шматлікія помнікі гісторыі і архітэктуры, ствараюцца роўныя ўмовы для жыхароў сяла ў даступнасці да інфармаціі і культурных паслуг.

Дзякуючы вашаму вопыту, таленту і бязмежнай адданасці сваей справе лепшыя праяўленні і творчыя дасягненні культуры Берасцейшчыны з’яўляюцца вядомымі і аўтарытэтнымі не толькі ў нашай краіне, але і далека за яе межамі.

Сваімі высокапрафесійнымі намаганнямі вы спрыяеце далейшаму развіццю іміджа вобласці, руху інавацій у культурнае жыцце, выхаванню патрыятызму і грамадзянскасці, талерантнасці і гуманізму.

Спадзяемся, што ваш руплівы творчы пошук і надалей будзе спрыяць духоўнаму адраджэнню роднага краю!

Жадаем вам, паважаныя работнікі ўстаноў культуры, моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнага натхнення і дасягнення новых творчых вышынь!

Брэсцкі абласны Выканаўчы камітэт
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў