Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

П'яны кіроўца знёс шлагбаум на беларуска-польскай мяжы

8  Октября 2010 г.  в 10:35, показов: 2599 : Брестская область


У пункце пропуску «Пясчатка» на беларуска-польскай мяжы брэсцкія памежнікі затрымалі аўтамабіль «Форд», якім кіраваў п’яны вадзіцель, 21-гадовы жыхар Брэста.


Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, вадзіцель не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў шлагбаум. У іншамарцы былі два пасажыры — 18 і 20 гадоў, таксама нецвярозыя. Інцыдэнт адбыўся ноччу 3 кастрычніка.

У вёску Пясчатка, дзе знаходзіцца аднайменны пункт пропуску, п’яная кампанія прыехала ў госці да сяброў.

Кіроўцу чакае пазбаўленне пасведчання, буйны штраф і кампенсаванне матэрыяльнага ўрону за псаванне маёмасці.
 

Источник информации: http:///