Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце выйшаў бюлетэнь "Школа"

2  Октября 2010 г.  в 12:52, показов: 2787 : Политика, власть, оппозиция


Для навучэнцаў школ, вышэйшых устаноў і настаўнікаў Брэста, актывісты грамадскай кампаніі "Гавары Праўду" выдалі адмысловы бюлетэнь "Школа", які распаўсюджваецца на правах унутрыпартыйнай дакументацыі Брэсцкай абласной арганізацыі Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі.

"Школа" - гэта бюлетэнь місіяй якога з'яўляецца адлюстраванне рэальнага стану адукацыйнай сістэмы ў краіне, бо менавіта гэтая сістэма выхоўвае будучае Беларусі, адзначыў для Радыё Рацыі кандыдат педагагічных навук Мікалай Коўш, чые матэрыялы сталі асноўнымі ў выданні:

- Падрыхтавалі адмысловы выхад газеты. Мы выказалі свае бачанне, свае разуменне тых працэсаў, якія адбываюцца ў сферы адукацыі. Казалі і аб пазітыўных зменах, але ў асноўным засяродзілі сваю ўвагу на тых праблемах, якія зараз стаяць перад школаю. У першую чаргу казалі аб цэлях, якія пастаўленыя на сённяшні дзень перад школаю і рэалі грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага жыцця.

Мікалай Коўш заклікае ўсіх настаўнікаў Брэста азнаёміцца з матэрыяламі бюлетэня і далучыцца хаця б да абмеркавання тых праблемаў, якія не даюць крочыць наперад адукацыйнай сістэме ў Беларусі. Білютэнь магчыма атрымаць завітаўшы у гарадскі офіс АГП па вуліцы 17-верасня 22.

Зміцер Кісель,.

Источник информации: