Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Як збіраюць подпісы ў Брэсце

1  Октября 2010 г.  в 18:53, показов: 3352 : Политика, власть, оппозиция


 У Беларусі мінае другі дзень збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Наш карэспандэнт у Брэсце Зміцер Кісель сустрэўся з кіраўнікамі і актывістамі ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў, каб высветліць сітуацыю са зборам подпісаў у горадзе над Бугам.

 Іван Стасюк, актывіст ініцыятыўнай групы Някляева:

- Першы пікет, плануецца яшчэ на Усходзе, але гэта ўжо не сёння. Людзі падыходзяць, пытаюцца, запытваюць праграму і біяграфію. Ставяць свае подпісы, адразу, а некаму трэба і патлумачыць. У кожнага свая пазіцыя, размаўляем.

 Зміцер Шухрай, актывіст ініцыятыўнай групы Рымашэўскага:

- Першымі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выставіла пікет у Брэсце, намёт, дзе праводзілі збор подпісаў. Збор подпісаў праводзіцца кожны дзень каля "калгаснага рынку" з раніцы і да вечара. Сёння з раніцы выставілі пікет, лепшае надвор'е чым учора, людзі падыходзяць, ставяць подпісы. Цікавяцца акрамя грамадзянскіх і супрацоўнікі міліцыі. Пыталіся ці маем мы дазвол стаяць тут. Дазвол маем.

- каля "калгаснага рынку" у Брэсце

- актывісты ініцыятыўных груп

Уладзімір Вуек, адзін з кіраўнікоў ініцыятыўнай групы Някляева:

- Намі пастаўленая задача - 10 тысяч подпісаў за Уладзіміра Някляева па Брэсту. Ініцыятыўная група складае 219 чалавек. Сёння ўжо працуе недзе 100 чалавек. Пакуль не можам казаць аб лічбах дакладных, але за два дні маем больш за сто. Плануем збіраць подпісы і ў тых месцах, дзе дадзены дазвол гарвыканкамам.

Марат Несцярэнка, кіраўнік ініцыятыўнай групы Раманчука:

- На сучасны момант працуе каля 50 чалавек з ініцыятыўнай групы. Скіраваныя на працу па-максімуму і будзем намагацца да перамогі. Казаць аб тым, колькі сабралі яшчэ рана. З кожным днём яшчэ прыбываюць людзі, безумоўна, нас большае. Не кожны змог адразу ж пачаць працу, бо мае сямейныя праблемы, працоўныя і асабістыя. У выходныя будуць пікеты. Прыедуць да нас людзі і з рэгіёнаў: Баранавічы, Івацэвічы. Будзем працаваць.

- госць з Варшавы просіць, каб яму далі плакаты Рымашэўскага і Някляева

- госць з Польшчы засумаваў, калі яму патлумачылі, што з-за гэтых плакатаў ён можа не даехаць да Варшавы

Ігар Маслоўскі, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Брэстчыны, вітае рашэнне гарадскіх уладаў аб пашырэнні месцаў для публічнага збору подпісаў:

- На мой погляд трэба вітаць такія рашэнні. Сапраўды, першае рашэнне гарвыканкама вельмі абмяжоўвала правы грамадзян і правы ініцыятыўных групаў кандыдатаў, у тым ліку і кандыдата Лукашэнка. Зараз рашэнне такое ліберальнае і сёння мы бачылі, што збіраюць подпісы за Лукашэнка на Савецкай. Стаяць нашыя пікеты і каля галоўнага рынку Брэста. Галоўны наш накірунак - гэта абход па кватэрах. І як паказаў першы дзень ці першы вечар збору подпісаў, фактычна ў 70-80 адсоткаў кватэр ставяць подпісы.

- тут можна пакінуць свой подпіс

Збор подпісаў працягнецца яшчэ 28 дзён. За мінулыя два дні ніякіх значных правакацыяў ці правапарушэнняў не здарылася, але паводле актывістаў ініцыятыўных груп магчымых кандыдатаў, яны гатовыя да любых варыянтаў.

Зміцер Кісель,, фота аўтара.

У далучаным гукавым файле на поўная гутарка - ГУТАРКА.

Источник информации: