Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Сяргею Пятрухіну паведамілі, калі не сплоціць штаф – прызначаць грамадскія працы

79 12  Октября 2019 г.  в 12:25, показов: 6658 : Разное: обо всём понемногу


Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін не жадае сплочваць штраф у поўным памеры. Менавіта таму ён атрымаў ліст ад судовага выканаўцы Ленінскага раёна горада Берасця.

У ім гаворыцца, што калі сродкі не паступяць бліжэйшым часам, то могуць быць прызначаныя грамадскія працы або ўзбуджаная яшчэ адная крымінальная справа, — распавёў грамадскі дзеяч:

– Гэта крымінальнае пакаранне за паклёп і абразу ў дачыненні супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РАУС горада Берасце. Гэта ўсё раблю, як лічу патрэбным. Таму што, шчыра кажучы, я вінаватасць сваю не прызнаў. І сплочваць мне не хочацца. І гэта не вельмі прыгожа выглядае. У мяне апісалі маёмасць. Але маёмасці ў мяне няма. Гэтыя бедныя дзяўчынкі пісалі там прас, кухня.

https://www..com/wp-content/uploads/2019/10/2019-10-11_pol_sztraf_piatruhin.mp3

Пакуль блогер Сяргей Пятрухін не мае намеру сплочваць штраф у поўным памеры, паколькі не лічыць себя вінаватым. Частка грошай была выплачана, дзякуючы неабыякавым берасцейцам.

Источник: Радыё Рацыя



Система Orphus