«Гістарычныя сімвалы Брэста»: праект Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага да 1000-годдзя горада

29  Марта 2019 г.  в 12:08 : 1000-летие Бреста, Миллениум

28 сакавіка 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя новага праекта «Гістарычныя сімвалы Берасця», у рамках якога запланавана правядзенне серыі адкрытых публічных лекцый, прысвечаных асноўным культурным сімвалам нашага горада: Брэсцкай Бібліі, Брэсцкай уніі, Брэсцкаму міру і Брэсцкай крэпасці.

«Гістарычныя сімвалы Брэста»: праект Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага да 1000-годдзя горада

Госцем першай сустрэчы стаў намеснік дырэктара па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Суша, які выступіў з відэапрэзентацыяй у рамках лекцыі «Берасцейская Біблія як культурны брэнд горада, вобласці, краіны».

«Гістарычныя сімвалы Брэста»: праект Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага да 1000-годдзя горада

Падчас свайго выступлення Аляксандр Аляксандравіч закрануў тэмы вывучэння эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, гісторыі кнігавыдавецкай справы і Берасцейскай друкарні XVI ст., жыцця і дзейнасці асобы князя-асветніка Мікалая Радзівіла Чорнага. Але ж, безумоўна, асноўная ўвага была нададзена непасрэдна гісторыі стварэння і вывуэння знакамітага сімвала нашага горада — Брэсцкай Бібліі.

«Гістарычныя сімвалы Брэста»: праект Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага да 1000-годдзя горада

Спецыяльна для мерапрыемства супрацоўнікамі Бібліятэкі была падрыхтавана кніжная выстава «Брэст. 1000 гадоў гісторыі». На ёй прадстаўлена гісторыя і лёс нашага горада праз дакументы з фондаў аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі і сектара рэдкай кнігі Бібліятэкі. Храналагічны ахоп матэрыялаў: з 1563 г. (дата выхаду Брэсцкай Бібліі) да сённяшніх дзён. Дарэчы, у прысутных была ўнікальная магчымасць уласнымі вачыма пабачыць славуты фрагмент Брэсцкай Бібліі, які захоўваецца ў сектары рэдкай кнігі Бібліятэкі. Акрамя таго, факсімільнае выданне Вюртэмбергскага экзэмпляра Брэсцкай Бібліі, якое было зроблена ў пачатку 2000-х гг. у рамках сумеснага нямецка-польскага праекта «Біблія славіка», і экзэмпляр Брэсцкай Бібліі, узноўлены ў 2003 г. намаганнямі прафесара Ягелонскага ўніверсітэта Вацлава Валецкага і мецэната Пятра Кралікоўскага.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Выстава «Брэст. 1000 гадоў гісторыі» была праілюстравана рознымі відамі дакументаў: кнігамі, перыядычнымі выданнямі, аудыа і відэаматэрыяламі, буклетамі, афішамі і паштоўкамі, а таксама рэдкімі выданнямі і іх ксеракопіямі з фонда Бібліятэкі. Арганізатары мерапрыемства плануюць, што ўнікальныя матэрыялы выставы будуць экспанавацца на працягу кожнай лекцыі, прысвечанай сімвалам Брэста. Дарэчы, наступная лекцыя па тэме «Брэсцкая унія» запланавана ўжо на 18 красавіка.


Показать ещё новости