Даведацца гісторыю школьнай адукацыі Брэста магчыма на выставе "Ад царскіх часоў да незалежнасці" у музеі "Брэст тэатральны". На экспазіцыі прадстаўлены рэдкія матэрыялы, якія атрымалася выратаваць ад розных крывавых падзеяў 20-га стагоддзя.
Выстава падзелена на тры часткі, якія распавядаюць аб адукацыі горада ў розныя перыяды. Першая частка 1900-1921 год, якая прадстаўленая рознымі сшыткамі, алоўкамі царскіх часоў, а таксама букваром 1914 года і вучэбнікамі 1917 года. Другі перыяд распавядае аб адукацыі Брэста ў часы ІІ Рэчы Паспалітай 1921-1939 гады. Самая вялікая, трэцяя частка уяўляе сабою адукацыю за часы СССР.
Дырэктар музею, Ганна Кавалёва, якая арганізавала выставу адзначыла, што раней сям'я і школа была неразлучным паняццем:
- Школа і сям'я была неразлучна. Вучэбнікі выдавалі, каб настаўнікі навучылі самаму галоўнаму, як пісаць і як чытаць, а з бацькамі дома трэба было чытаць як казку. Сям'я мусіць дапамагаць настаўнікам, настаўнікі павінны дапамагаць сям'і і тады мы выхаваем тое пакаленне, лепшае.
Выстава па гісторыі школьнай адукацыі Брэста будзе працаваць да 1 лістапада бягучага года ў музеі "Брэст тэатральны", што размешчаны на базе сярэдняй школы №12.
Экспанаты для выставы са свайго асабістага фонду прадставілі: Бяспудчык Ю.І., Галанава Е.У., Копаць В.М., Мухароўская Т.Б., Пашчук А.А.
- Вучнёўскія білеты СССР у 20-30 гады
- Білет вучня украінскай мовай 20-я гады
- Кубак за лепшыя санітарныя ўмовы. Зроблены ў Брэсце нямецкімі паланёнымі пасля ІІ-й Сусветнай
- Форма вучня 50-я гады
- Грамата ад 20 траўня 1939 года
- Узнагароды - медалі за добрае навучанне пасля ІІ-й Сусветнай
- Буквар за 1914 год
- Сшытак з вершамі. Апошні запісаны ў 1930-м годзе. Мяркуецца, што вершы настаўніка Тадэвуша Яруньскага з Бельск Падляскага
- Візітоўка кіраўніка польскай школы ў Брэсце Тадэвуша Яруньскага і значка настаўніка за польскі час
- Вучнёўскі сшытак для занятку па геаграфіі ў часы ІІ Рэчы Паспалітай у Брэсце
- Першакласнікі 2010 года глядзяць на вучнёўскія рэчы 100 гадовай даўніны.
У далучаным гукавым файле на поўная гутарка з Ганнай Кавалёвай па выставе. Каб трапіць цісніце ТУТ.