Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Wi-Fi-валянцінка. У Ляхавічах з’явілася Wi-Fi лаўка

15  Февраля 2019 г.  в 16:47 : Брестская область

Калі «ЛВ» вызначаў топ папулярных ляхавіцкіх месцаў, у рэйтынг трапілі і лавачкі каля гарадскога Дома культуры. Не дзіўна, заняць месца «пад сонцам», імкнецца кожны. Вечарам лавачкі не пустуюць, заўсёды заняты маладымі людзьмі. Ды і днём тут людна: побач ГДК, прыпынак гарадскога аўтобуса. Цяпер гэта месца стане яшчэ больш папулярным.

Wi-Fi-валянцінка. У Ляхавічах з’явілася Wi-Fi лаўка

Free Wi-Fi – такую валянцінку ў першы дзень рэспубліканскай акцыі БРСМ «За любімую Беларусь!» атрымаў наш райцэнтр ад камунальнікаў. Цяпер бясплатная кропка доступу Wi-Fi, а з ёй і дызайнерская лавачка, якая нагадае, што тут можна скарыстацца бясплатным Wi-Fi, з’явіліся каля Дома культуры. Яшчэ падчас устаноўкі ляхавічане ацанілі абноўку: без праблем знайшлі кропку доступу пад рабочай назвай LHV Free Wifi, а далей – па інструкцыі. І, калі ласка, карыстайцеся на здароўе! 

Радыус дзеяння Wi-Fi – прыкладна 150 метраў. Плануецца, што ў райцэнтры ў хуткім часе з’явяцца яшчэ тры Wi-Fi-лавачкі. Да таго ж, прызналіся камунальнікі, горад чакае вялікі падарунак. І дадаюць…13-метровы. Чакаем!

Источник: Ляхавiцкi веснiк
Автор: Маргарыта КУХТА