Адзначаць Дзень роднай мовы ў Берасці будуць з удзелам музыкаў і пісьменніцы

14  Февраля 2019 г.  в 13:50 : Фотофакт

21 лютага ў офісе АРР “Дзедзіч” пройдзе музычна-літаратурная замалёўка «Хутка вясна». Гасцямі сустрэчы стануць Наталля Харытанюк, Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна.

Адзначаць Дзень роднай мовы ў Берасці будуць з удзелам музыкаў і пісьменніцы

Наталля Харытанюк – пісьменніца з Берасця, якая вельмі любіць кнігі, і якой бракуе менавіта беларускамоўных выданняў. Таму яна напісала, сабрала сродкі праз краўдфандзінг і выдала «Казкі старога Адамкова» – кнігу пра брата і сястру з аднаго з берасцейскіх мікрараёнаў: ў ёй пазнае свой стары дворык ці сваю старую школу, а кагосьці кніга навучыць, чаму не варта доўга сядзець на адным месцы, надта гладка прычэсваць валасы ды есці невядомыя карэньчыкі з лядоўні.

Алесь Камоцкі – беларускі паэт, выканаўца ўласных песень і перакладаў папулярных песен савецкіх часоў на беларускую мову. На імпрэзу ў “Дзедзіч” ён прыедзе разам з Алесяй Сівохінай, выканаўцай песень на вершы Рыгора Барадуліна.

Адзначаць Дзень роднай мовы ў Берасці будуць з удзелам музыкаў і пісьменніцы

Што: музычна-літаратурная замалёўка «Хутка вясна».

Дзе: Берасце, вул. Маякоўскага, 46/1, АРР «Дзедзіч».

Пачатак: 18.00.

Уваход вольны.