Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Сацыял-дэмакраты рыхтуюцца да з'езду

28  Августа 2010 г.  в 12:27, показов: 2306 : Брестская область


У нядзелю пад Бярозаю распачнецца абласная канферэнцыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада". Мэтаю яе з'яўляецца падрыхтоўка да з'езду партыі, што пройдзе 10 кастрычніка бягучага году.

Каля трыццаці сяброў партыі прымуць удзел у працы канферэнцыі. Першы намеснік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Ігар Маслоўскі паведаміў, што пытанні будуць абмяркоўвацца таксама па прэзідэнцкай кампаніі:

- У гэтым годзе сітуацыя такая ўнікальная, бо ў цэлым абласная арганізацыя знаходзіцца напярэдадні з'езду партыі і таксама напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Безумоўна, гэтыя пытанні будуць у парадку дня і дэлегаты змогуць выказацца па гэтым пытанням: па з'езду, новаму кіраўніцтву і ўдзелу абласной арганізацыі ў наступаючай прэзідэнцкай кампаніі.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Грамада" да гэтага часу яшчэ не вызначылася са сваім кандыдатам, але намеснік старшыні партыі, генерал Валер Фралоў заявіў аб сваім намеры ўдзельнічаць у наступаючай выбарчай кампаніі.

Ян Бязручка,.