У Баранавічах на пажары выратаваны мужчына

3  Февраля 2019 г.  в 12:08 : Брестская область

02.02.2019 года ў 11-10 у Баранавіцкі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб задымленні ў кватэры аднапавярховага двухкватэрнага цаглянага жылога дома па вул. Брэсцкай у Баранавічах.

У Баранавічах на пажары выратаваны мужчына

Ратавальнікі прыбылі да месца здарэння і выявілі задымленне ў двухпакаёвай кватэры, унутры мог знаходзіцца чалавек.

У Баранавічах на пажары выратаваны мужчына

Звяном газадымаахоўнай службы на ложку ў пакоі, які гарэў, быў знойдзены гаспадар. Мужчыну 1968 года нараджэння работнікі МНС на руках вынеслі на свежае паветра.

У Баранавічах на пажары выратаваны мужчына

Брыгадай СМП з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння, алкагольнае ап'яненне" выратаваны быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне УАЗ "Баранавіцкая гарадская бальніца №1".

У Баранавічах на пажары выратаваны мужчына

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны. У выніку пажару агнём пашкоджаны столь на плошчы 2 кв. м, падлога на плошчы 2 кв. м. і маёмасць у кватэры. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Источник: МЧС