Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Сяржант Салавей нейтралізаваў злачынца

21  Августа 2010 г.  в 12:59, показов: 3012 : Брестская область


У Пінску малодшы сяржант Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь Ігар Салавей, які нясе кантрактную службу ў Лунінцу нейтралізаваў злачынца ўласнымі сіламі і перадаў яго ў праваахоўныя органы горада.

Пятнічным вечарам каля гарадской рэстарацыі ў гістарычным цэнтры Пінска адпачынак жыхароў пачаў турбаваць малады чалавек, які настойліва прасіў правесці яго ў рэстарацыю. У той момант як чалавек адмаўляў яму, злачынца нападаў з тылу і біў кулакамі па галаве.

Малады чалавек напаў і на Ігара Салаўя, які вечарам прыехаў у адпачынак з вайсковай часткі і быў апрануты ў цывільным. Мабыць нападаючы не ведаў, што перад ім вайсковец, які ў адказ з аднаго ўдару "вырубіў" злачынца, скруціў і перадаў міліцыі.

Сяржант заўважыў яшчэ ў кавярні, што нейкі чалавек бегае па набярэжнай і каля рэстарацыі. Чапляўся да людзей. Ён падумаў, што пэўна просіць мо грошаў. Пасля заўважыў, што нешта вельмі ўжо турбуе адпачываючых. Адмыслова выйшаў пакурыць і атрымаў па галаве. Злачынца, канечне, скарыстаўся тым, што нападаў з тылу, паспеў нанесці добрыя ўдары.

Праваахоўныя органы удзячныя за затрыманне. Цяпер праводзіцца праверка і высвятляецца асоба нападаючага. Малодшага сяржанта Ігара Салаўя чакае ўзнагарода, але пэўна пасля рэабілітацыі.

Источник информации: Пинская Газета