Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Рэйд Палесся 2010: Ушаноўваецца памяць Рамана Скірмунта

21  Августа 2010 г.  в 12:03, показов: 2357 : Брестская область


Навукова-турыстычная экспедыцыя "Рэйд Палесся-2010" арганізаваная украінскай дыяспарай Брэсцкай вобласці пры падтрымцы навуковых колаў Польшчы і Украіны завяршаецца ўладкаваннем магілы прэм'ер-міністра БНР Рамана Скірмунта ў вёсцы Парэчча Пінскага раёну.

Рэйд Палесся - 2010 упершыню стартаваў 15 жніўня бягучага года. Цягам шасці дзён экспедыцыя са студэнтаў ВНУ Брэста, навукоўцаў са Львова і Ржэшава прайшла Бярозаўскі, Драгічынскі, Іванаўскі раёны.

Арганізатар рэйду Віктар Місіюк паведаміў, што цягам гэтых дзён былі зробленыя цікавыя запісы малавядомых гісторый палешукоў, наведаныя пахаванні жаўнераў Украінскай Народнай Рэспублікі і Польскай Рэспублікі часоў Юзэфа Пілсудскага.

Прыём удзельнікаў рэйда на Піншчыне арганізаваны Украінскім Домам. Цягам выходных будзе адбывацца знаёмства з краем Рамана Скірмунта, пасля чаго экспедыцыя будзе завершана.

Ян Бязручка,.

Источник информации: http://new..com/news/reid-palessya-2010-ushanouvaetstsa-pamyats-ramana-skirmunta