Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Рымашэўскі пачынае візіт на Брэстчыну

21  Августа 2010 г.  в 11:13, показов: 2729 : Политика, власть, оппозиция


Распачынаецца трохдзённы візіт кандыдата ў прэзідэнты ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталя Рымашэўскага ў Брэсцкую вобласць. Цягам трох дзён запланаваныя сустрэчы ў Кобрыне, Баранавічах і галоўная ў Брэсце.

Каардынатар аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на Брэстчыне Зміцер Шурхай адзначае, што ўдзельнікамі сустрэчаў стануць людзі розных сацыяльных груп:

- Першы пункт праграмы - Кобрын. Будзе сустрэча з актывам БХД Кобрына, святарамі, прадпрымальнікамі, грамадзянамі. Адбудзецца таксама сустрэча з кіраўніком абласнога і раённых штабоў, а таксама ўдзельнікамі ініцыятыўных груп.

Сёння ж распачынае працу Летняя школа БХД у Кобрыне, канферэнцыя для лідараў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Брэсцкай вобласці. Школа будзе працаваць цягам выходных. Віталь Рымашэўскі запланаваў таксама візіты ў Іванава і Пінск, але пакуль не вядома, ці ёсць умовы ў гэтых гарадах для сустрэчаў.

Ян Бязручка,