Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Дэпутаты атрымаюць зварот "Маладых Дэмакратаў"

20  Августа 2010 г.  в 18:58, показов: 2605 : Политика, власть, оппозиция


Брэсцкая абласная філія "Маладыя Дэмакраты" падрыхтоўваюць зварот да дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па сітуацыі з ваеннымі камісарыятамі і прызыўнікамі па вобласці.

Зварот падрыхтоўваецца згодна Рэзалюцыі круглага стала, які адбыўся 28 ліпеня на базе Брэсцкай гарадской арганізацыі Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі. Старшыня "Маладых Дэмакратаў" на Брэстчыне Уладзімір Вуек кажа, што ў звароце будуць адлюстраваныя асноўныя тэзісы кампаніі па альтэрнатыўнай службе:

- На сённяшні дзень арганізацыя "Маладыя Дэмакраты" і ўдзельнікі круглага стала "Грамадскі кантроль за ваеннымі камісарыятамі" падрыхтоўваюць зварот да дэпутатаў Нацыянальнага сходу па Брэсцкім акругам, для таго каб агучыць прынятую рэзалюцыю на круглым стале. Рэзалюцыя ўтрымоўвае: уключэнне грамадскіх актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў у працу прызыўных камісій.

Праца кампаніі па альтэрнатыўнай службе працягваецца на Брэстчыне і ў цэлым па краіне. Ідзе маніторынг парушэнняў правоў прызаўнікоў з боку ваенных камісарыятаў, складаюцца статыстычныя дадзеныя, каб як мага больш рэальна паказваць сітуацыю з вайсковай службаю ў Беларусі.

Ян Бязручка, .




Система Orphus