Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Улады Маларыты пагадзіліся з "Гавары Праўду!"

20  Августа 2010 г.  в 18:30, показов: 2417 : Брестская область


Чыноўнікі Маларыты пагадзіліся з прапановамі актывістаў кампаніі "Гавары Праўду!" аб паляпшэнні ўмоваў працы гарадскога рынку. Улады Маларыты далі афіцыйны адказ актывістам на заяву па рынку і паабяцалі ў хуткім часе выправіць становішча.

Цягам двух тыдняў актывісты "Гавары Праўду!" Брэста і Маларыты сумесна з грамадскай супольнасцю збіралі подпісы сярод гараджанаў не чакаючы на такі вынік. Улады прызналі факт кепскага стану месца для гандлю. Ігар Маслоўскі, адзін з ініцыятараў звароту мяркуе, што гэта даволі значны поспех:

- Мы атрымалі адказ, які ў прынцыпе нас здавальняе. Зараз зачытаю абзац з пастановы Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта: "Прымусіць Маларыцкае РАЙПО да верасня 2010 года ўладкаваць дарогі каля рынку, паставіць прыбіральні, зрабіць неабходныя месцы для пераапранання побач з месцамі гандлю". Мяркую, што дадзены адказ з'яўляецца станоўчым момантам для вырашэння праблемаў жыхароў Маларыты.

Справа аб выкананні абяцанняў уладаў Маларыты знаходзіцца пад наглядам актывістаў. Да верасня бягучага года ўлады мусяць адрамантаваць дарогі вакол рынку, зрабіць умовы, каб людзі маглі пераапранацца.

Ян Бязручка,.

Палажэнне Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта: