Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Пінкавічах пачыналася дзейнасць Коласа

14  Августа 2010 г.  в 14:38, показов: 2651 : Брестская область


Аўтар: Ян Бязручка

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа паабяцаў перадаць літаратурна-краязнаўчаму музею імя Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёну ўсе рэчы пісьменніка звязаныя з вёскаю.

Музей Якуба Коласа ў Пінкавічах рыхтуецца да 20-гадовага юбілею з моманту адкрыцця. Улады паведамілі адміністрацыі музею, што ў 2011 годзе правядуць маштабныя працы па рэстаўрацыі будынку і абнаўленні экспазіцыі музея. Дырэктар установы Ніна Паўлавец адзначае, што будучае музеяў залежыць ад людзей:

- Гэта залежыць і ад тых сродкаў, якія нам дае ўлада. Залежыць гэта, канечне і ад нас, ад людзей. Мы мусім захоўваць розныя рэчы, збіраць розную цікавую інфармацыю.

Музей Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы, дзе пісьменнік працаваў настаўнікам з 1904 па 1906 год утвораны восенню 1990 года мовазнаўцам, публіцыстам Іванам Калошай. Па сутнасці ў Пінкавічах Колас пачаў праяўляць свае грамадскія пазіцыі і плённа працаваць над творчасцю, адзначае дырэктар музею.

Источник информации: http://new..com/news/u-pinkavichakh-pachynalasya-dzeinasts-kolasa