Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Рэйд Палесся - 2010

1 14  Августа 2010 г.  в 14:36, показов: 2390 : Брестская область


Аўтар: Ян Бязручка

"Рэйд Палесся - 2010" пачнецца праз тыдзень. Гэта будзе навукова-асветніцкая экспедыцыя па Брэсцкім, Кобрынскім, Бярозаўскім, Іванаўскім і Пінскім раёну. Мэтаю рэйду ёсць знаёмства і захаванне цікавостак палескай культуры і палешукоў. Такая экспедыцыя ладзіцца ўпершыню.

Удзельнікамі "Рэйда Палесся-2010" стануць студэнты і вучні Брэсцкіх навучальных устаноў, а таксама госці з Польшчы і Украіны. Са Львова і Падляшша прыедуць некалькі навукоўцаў. Па плану маршрута запланавана наведванне музеяў, старажылаў і іншых крыніцаў, якія могуць даць інфармацыю, кажа Віктар Місіюк, арганізатар рэйду:

- У жніўні месяцу ўкраінская грамада нашай вобласці плануе правесці краязнаўчы паход у якім прымуць удзел спартоўцы, навукоўцы, студэнты. Паход пройдзе недзе ў трох-чатырох раёнах нашай вобласці.

Рэйд працягнецца цягам дзесяці дзён і завершыцца ў вёсцы Парэчча, што ў Пінскім раёне на магіле вядомага грамадска-палітычнага дзеяча Беларусі, прэм'ер-міністра БНР Рамана Скірмунта. Па выніках экспедыцыі плануецца публікацыя адмысловага выдання.

Источник информации: http://new..com/news/reid-palessya-2010




Система Orphus