Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Першы горад з Магдэбурскім правам

14  Августа 2010 г.  в 14:34, показов: 2702 : Музыка, кино, музеи, выставки


Аўтар: Ян Бязручка

У нядзелю Брэст адзначыць 620-гадавіну атрымання Магдэбурскага права. Горад над Бугам першае месца ў Беларусі, якое 15 жніўня 1390 года атрымала Магдэбурскае права. Сучасная сталіца Беларусі толькі праз сто дзевяць год атрымае такія ж правы і прывілеі.

Пасля гэтай важнай падзеі, правы Брэсту неаднаразова пацвярджаліся і пашыраліся вялікімі князямі, а з 16-стагоддзя пачаў ужывацца герб "у блакітным полі срэбны лук са стралой, накіраванай джалам угору".

З нагоды гэтага значнага для горада юбілею на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі працуе выстава на якой магчыма азнаёміцца з атрыманнем ў 1390 годзе Магдэбурскага права, кажа Алена Бельская, аўтар экспазіцыі:

- Выстава складаецца з двух раздзелаў: 620 год атрымання г. Брэстам Магдэбурскага права; 600 год з часу Грунвальдскай бітвы. Асноўная частка матэрыялаў прысвечана ўдзелу ў гэтай гістарычнай падзеі берасцейскіх ваяроў і факту патаемнай сустрэчы Вітаўта і Ягайлы у г. Берасці. На выставе прадстаўлены кнігі, карты, артыкулы з часопісаў і газет, энцыклапедыі. Асаблівую ўвагу выклікае камплект паштовак, выдадзеных да юбілею Грунвальдскай бітвы, з выявамі тагачаснага рыцарскага адзення і правіламі Кодэксу шляхецкай годнасці.

У сам дзень атрымання, 15 жніўня актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" і грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" ускладуць кветкі да помніка міленіума Брэста і арганізуюць святочную імпрэзу.

Источник информации: http://new..com/news/pershy-gorad-z-magdeburskim-pravam