Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Выстава для асэнсавання падзеяў Грунвальда

14  Августа 2010 г.  в 14:31, показов: 2617 : Музыка, кино, музеи, выставки


Аўтар: Ян Бязручка

У Брэсце працягвае працу адзіная ў горадзе выстава прысвечаная юбілею бітвы пад Грунвальдам "Грунвальд - погляд праз вякі. Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы". Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых наведаць выставу і азнаёміцца з абноўленай экспазіцыяй.

Сваю працу выстава пачала 15 ліпеня на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага і кожныя некалькі дзён праводзіць поўнае абнаўленне прадстаўленых матэрыялаў. У экспазіцыі знаходзіцца навукова-мастацкая літаратура, копіі гістарычных дакументаў, палажэнняў і дамоваў.

Выстава ў жніўні папоўнілася літаратураю па гісторыі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага для лепшага асэнсавання і уяўлення тых часоў, адзначае адзін з арганізатараў выставы Наталля Вайцюк:

- Калі мы гаворым пра гэтыя дзяржавы, то мы не можам не сказаць пра вялікіх князёў літоўскіх Вітаўта і Ягайлу. Ягайла, як вядома пасля Крэўскай уніі стаў каралём Польшчы. Таму на выставе прадстаўленыя кнігі пра гэтых славутых дзеячоў. Думаю, што цікавымі з'яўляюцца і кнігі па гісторыі Тэўтонскага ордэна, пра іх быт, унутранае жыццё.

Выстава "Грунвальд - погляд праз вякі" падрыхтавана супрацоўнікамі чытальнай залы гуманітарных навук, аддзела літаратуры на замежных мовах, аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі.

Источник информации: http://new..com/news/vystava-dlya-asensavannya-padzeyau-grunvalda




Система Orphus