Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Пінску прадаюць ваду з-пад крана

9  Августа 2010 г.  в 16:08, показов: 2692 : Брестская область


Еўрапейскае радыё для Беларусі
У пінскіх крамах і аптэках з’явілася ў продажы вада пітная “Славянка БФК”. Увагу пакупнікоў адразу прыцягвае дызайн пляшкі вады, выкананы ў выглядзе гранаты “Лімонка”.

Аднак самая “бомба” знаходзіцца ўнутры пляшкі. На цэтліку сумленна напісана: “Вада першай катэгорыі з цэнтралізаваных сістэмаў водазабяспячэння. Даачышчаная”. То бок, проста з вадаправоднага крану. Каштуе цуд-вадзіца 700 рублёў за 0,33 літра.

У Пінску прадаюць ваду з-пад крана

У Пінску прадаюць ваду з-пад крана

Іншыя вытворцы вады з гонарам паведамляюць на этыкетках, што іхная пітная вада здабываецца з уласных свідравінаў.
 

Источник информации: http://.fm/