Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Супольная імпрэза Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай

19  Ноября 2018 г.  в 11:06, показов: 1520 : Фотофакт


Запрашаем на літаратурны вечар з удзелам пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча і паэткі, перакладчыцы Юлі Цімафеевай, які адбудзецца 22 лістапада ў Прасторы КХ. Пачатак імпрэзы – 19.00. Уваход вольны.

Цягам вечара будуць прэзэнтаваныя адразу дзве кнігі – раман “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча і дзіцячая кніга нарвэскага пісьменьніка Стыяна Холе “Лета Гармана” ў перакладзе Юлі Цімафеевай.зз“Кніга году”, другую прэмію Ежы Гедройця, прэмію фэстываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. У 2019 годзе раман выйдзе ў расейскім перакладзе ў маскоўскім выдавецтве “Время”. Гэта дзевяцьсот старонак прозы і вершаў, кніга з шасьці частак, аб’яднаных самымі рознымі таямніцамі. Сам аўтар назваў яе “антыбэстсэлерам” (тэрмін быў адразу падхоплены крытыкамі і чытачамі) і сваім найвялікшым актам творчай свабоды. “Сабакі Эўропы” прэзэнтаваліся ў Менску, Бэрліне, Горадні, Бабруйску, на фэстывалі “Востраў Эўропа” ва ўкраінскай Віньніцы.

Дзіцячая кніга “Лета Гармана” ў перакладзе з нарвэскай мовы Юлі Цімафеевай выйшла зусім нядаўна, але ўжо атрымала прызнаньне як дарослых, так і маленькіх чытачоў. Нарвежскі пісьменнік і дызайнер Стыян Холе сам ілюструе свае кнігі, ён стварыў дзіўны свет, у якім яркія візуальныя вобразы і сур’ёзны і разам з тым просты тэкст пераплятаюцца ў адзінае дзівоснае цэлае. Хлопчык Гарман упершыню мусіць ісьці ў школу. Зьбянтэжанасць, пытаньні, візыт дзіўных цётачак… І ні з чым не параўнальны подых канца лета. кніга здабыла мноства прызоў і прэмій на розных кніжных выставах, уключаючы самую прэстыжную – Балонскую 2007 года. Твор перакладзены на 18 моваў свету, а цяпер існуе і па- беларуску.

З чытацкіх водгукаў:

«... Гэта казачная гісторыя пра жыцьцё і сьмерць, пра маладосьць і старасьць, пра малочныя зубы і зубныя пратэзы. Выдатны падарунак дзецям, якія рыхтуюцца да школы».

Альгерд Бахарэвіч – вядому беларускі пісьменнік. Найбольш адметные творы: “Шабаны”, па якім ў Купалаўскім тэатры была пастаўлена аднайменная п’еса, “Белая муха – забойца жанчын”, “Дзеці Аліндаркі”.

Юля Цімафеева – беларуская паэтка, перкладчыца, адна з стваральніц і рэдактарак інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСьвет”. Яе ўласныя вершы перакладзеныя на ангельскую, літоўскую, шведскую, нямецкую, славенскую і інш. мовы.

Што: Супольная імпрэза Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай

Дзе: Прастора КХ, вул. Халтурына 2/1, Берасце

Калі: 22 лістапада 2018, 19:00

Уваход: вольны

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Спасылкі на мерапрыемства ў соцыяльных сетках

Facebook: https://www.facebook.com/events/204072307140941/

VK: https://vk.com/event174004266

Спасылкі на артыкулы:

Відэа пра кнігу Стыяна Холе, якую Юля пераклала з нарвэскай:

https://www.facebook.com/yulya.tsimafiejeva/videos/10212920040251379/

Інтэрвію са Стыянам Холе:

http://prajdzisvet.org/articles/interview/styjan-kholje-jak-shmat-ahulnaha-u-teatra-i-knizhki-z-karcinkami.html

Пра "Сабакаў Эўропы" на тутбаі:

https://news./culture/578968.html?crnd=15261

на :

https://www.svaboda.org/a/29022025.html

Максім Жбанкоў на Будзьме:

http://budzma.by/news/i-wanna-be-your-eurodog-bakharevich-i-prycyemki-yewropy.html