Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Подробности спасения на Пружанском озере: мальчика откачал житель Санкт-Петербурга

3  Августа 2010 г.  в 15:39 : Криминал, происшествия

Подробности спасения на Пружанском озере: мальчика откачал житель Санкт-ПетербургаНядаўна газета "Раённыя буднi" паведамляла аб тым, што на гарадскім возеры ў Пружанах суботнім вечарам быў выратаваны хлопчык.

Самы актыўны ўдзел у яго выратаванні прымаў Станіслаў Весялоўскі — жыхар Санкт-Пецярбурга.
У НАШ ГОРАД Станіслаў Валянцінавіч прыехаў ужо другі раз, разам з выхаванцамі СДЮШАР №1 Маскоўскага раёна Санкт-Пецярбурга на двухтыднёвыя вучэбна-трэніровачныя зборы, якія праходзілі ў Лядовым палацы. Хакеем займаецца яго сын Аляксей.

Той суботні вечар расійскія госці вырашылі правесці на гарадскім возеры.
— Раптам пачуў крык жанчыны, — успамінае Станіслаў Валянцінавіч. — На бераг выцягнулі з вады хлопчыка без прыкмет жыцця. Адразу кінуўся да яго і пачаў рабіць штучнае дыханне (некалі ў маладосці я працаваў выратавальнікам у дзіцячым аздараўленчым лагеры). У гэты час другі мужчына рабіў масаж сэрца.
Толькі тады, калі яшчэ адна памочніца паведаміла, што пачаў праслухоўвацца пульс, выратавальнікі ўздыхнулі з палёгкай. Хлопчык, нарэшце, апрытомнеў. А тут падаспела і машына «хуткай дапамогі», якая даставіла яго ў рэанімацыйнае аддзяленне райбальніцы.

Гэта гісторыя са шчаслівым канцом. А магло ўсё закончыцца зусім інакш, каб не рашучыя і кампетэнтныя дзеянні неабыякавых людзей, у тым ліку і Уладзіміра Пашко, які, як нам паведамілі сведкі таго здарэння, выцягнуў хлопчыка з вады.
Дзякуй вам, добрыя людзі!


Мікола Архуцік.
НА ЗДЫМКУ: С.В.Весялоўскі з сынам Аляксеем.
 

Источник информации: http://www.budni.by