Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Дэмакраты адзначылі Дзень вызвалення Брэста (фота)

28  Июля 2010 г.  в 15:41, показов: 2929 : Праздники, события, мероприятия


З нагоды 66-й гадавіны вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў актывісты дэмакратычнай супольнасці ўшанавалі памяць мірным шэсцем і ўскладаннем кветак у скверы пад сімвалічнай назвай "Сквер Свабоды".

Група актывістаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" і Брэсцкага рэгіянальнага аддзялення Свабоднага прафсаюза Беларускага рушыла ад офісу па вуліцы 17-га верасня да скверу Свабоды. Такім жа чынам адзначылі прадстаўнікі левых сіл і 20-ці годдзе прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. 

Адзін з удзельнікаў мерапрыемстваў, першы намеснік старшыні БСДП "Грамада" Ігар Маслоўскі кажа, што ўладам хапіла мудрасці не рабіць перашкод у такія дні:

- Мы - мірныя людзі, і мы праводзім мірныя акцыі. Я лічу, што такія дні як прыняцце Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі і Дзень вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мусіць аб'ядноўваць і апазіцыю, і ўлады. Мы мусім разам адзначаць гэтыя дні, ганарыцца нашай агульнай гісторыяй.

Нагадаем, што на Першамай мірную калону дэманстрантаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада", Свабоднага прафсаюза Беларускага, Партыі "Справядлівы свет" разагнаў АМАП, таму актывісты былі загадзя падрыхтаваныя да ўсіх магчымых варыянтаў разгортвання падзей.

Ян Бязручка,. Фота аўтара.

Сацыял-дэмакраты гутараць з чальцом Савета Рэспублікі Міхаілам Куішам:

Ігар Маслоўскі, Ганна Канюс і Валянцін Лазарэнкаў ускладаюць кветкі да Стэлы вызвалення Брэста: