Прэзентацыя кніг берасцейскіх паэтаў-братоў Анатоля і Васіля Дэбішаў "Пушчанскія дзівы" і "Белабог"

21  Сентября 2018 г.  в 16:24 : Фотофакт

28 верасня 2018г. у 16.30 у гарадской дзіцячай бібліятэцы на набярэжнай Францыска Скарыны, 32 адбудзецца прэзентацыя кніг берасцейскіх паэтаў-братоў Анатоля і Васіля Дэбішаў “Пушчанскія дзівы” і “Белабог”. Юныя чытачы пазнаёмяцца з казачнымі істотамі, якім пакланяліся нашы продкі, і сустрэнуцца з непаўторным хараством прыроды нашай малой радзімы.

Прэзентацыя кніг берасцейскіх паэтаў-братоў Анатоля і Васіля Дэбішаў "Пушчанскія дзівы" і "Белабог"

Многія чыталі ў кніжках ці чулі пра Русалку і Вадзяніка, Дамавіка і Кладніка, Чорта і Бабу-Ягу. Але ёсць яшчэ нямала казачных істот, якіх асцерагаліся ці якіх клікалі на дапамогу нашы продкі. Таму беларуская міфалогія не менш цікавая за грэчаскую або рымскую.

Запрашаем на сустрэчу з паэтамі-берасцейцамі Дэбішамі ў Центральную гарадскую дзіцячую бібліятэку на набярэжнай Францыска Скарыны, 32 у пятніцу 28 верасня у 16.30, каб яшчэ раз сустрэцца з незвычайнымі прыгодамі беларускіх міфічных істот.