У мужчины, которого сбил поезд, обнаружили опьянение 4 промилле... Он до сих пор в коме

17  Сентября 2018 г.  в 13:58 : Разное: обо всём понемногу

Гэтае здарэнне на чыгуначнай станцыі “Івацэвічы” адбылося яшчэ 5 верасня. Т., жыхар в. Аброва, 1974 года нараджэння, знаходзіўся на пероне; па папярэдняй інфармацыі, ён чакаў маскоўскага цягніка. Мужчына быў моцна п’яны – болей за 4,0 праміле (цяжкая ступень ап’янення, якая мяжуе з алкагольнай комай).

У мужчины, которого сбил поезд, обнаружили опьянение 4 промилле... Он до сих пор в коме

Цягнік Брэст-Масква спыніўся, пасля паехаў у бок Баранавічаў. Т. раптам схапіўся, выбег на другую пасадачную платформу, але, паўтаруся, цягнік ужо пайшоў. Людзі, хто знаходзіўся на пероне, адцягнулі Т. з другой пасадачнай платформы, але ён усё праз некалькі мінут выйшаў на яе. Яго ўчынкі не паддаваліся ніякай логіцы, дзяжурная па станцыі “Івацэвічы” па гукаўзмацняльнай апаратуры некалькі разоў патрабавала, каб гэты пасажыр вярнуўся на перон, бо рухаўся грузавы цягнік… 

Адзін з вагонаў ударыў Б., які ў выніку атрымаў вельмі цяжкія траўмы, у іх ліку пералом лобнай косці, адкрытая чэрапна-мазгавая траўма. Зараз ён знаходзіцца ў коме, праводзіцца штучная вентыляцыя лёгкіх. 

Да такіх наступстваў прыводзіць неразуменне таго, што нецвярозаму на чыгунцы рабіць няма чаго. Калі ў крыві пасажыра болей за 4,0 праміле, то ці можна здзіўляцца здарэнням з такімі цяжкімі наступствамі?