Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Ігар Маслоўскі: Старшыня выканкама Сумар ведае сам

24  Июля 2010 г.  в 14:20, показов: 2655 : Политика, власть, оппозиция


Аўтар: Ян Бязручка.

Болей шасці тысяч подпісаў сабраных актывістамі грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" пад скаргаю за паляпшэнне якасці жыллёва-камунальных паслугаў перададзеныя ў Брэсцкі выканаўчы камітэт.

Дэмакратычныя актывісты збіралі подпісы цягам месяцу, адзін са зборшчыкаў Ігар Маслоўскі адзначае, што людзі ставілі подпісы ахвотна і цяпер распачынаецца новая кампанія, асноўнай мэтаю якой з'яўляецца пабудова дадатковых мастоў у Брэсце:

- Звяртаемся да Гарвыканкама хадайнічаць перад вышэй стаячымі дзяржаўнымі органамі аб выдзяленні дадатковых сродкаў з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў для будаўніцтва транспартных развязак, бо мы самі разумеем, што гарадскога бюджэта на гэта значна не хапае. Нават старшыня Брэсцкага выканкама Канстанцін Сумар адзначыў, што ў Брэсце вельмі не якасны стан дарог і прыводзіў прыклады вуліц Валгаградскай, Суворава і Янкі Купалы.

Брэсцкія актывісты кампаніі "Гавары праўду!" паспяхова скончылі ўжо дзве акцыі па зборы подпісаў: за наданне ў Мінску вуліцы імя Васіля Быкава (сабрана дзве тысячы подпісаў) і за паляпшэнне жыллёва-камунальных паслуг (сабрана звыш шасці тысяч подпісаў).

Источник информации: http://new..com/news/igar-maslouski-starshynya-vykankama-sumar-vedae-sam