Жыхары Брэста за дапамогаю грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" звяртаюцца са скаргамі ў Брэсцкі выканаўчы камітэт на дрэнную якасць жыллёва-камунальнай службы. Свае подпісы пад заяваю пакінула звыш 6 тысяч гараджан.
Цяпер актывісты "Гавары праўду!" распачынаюць новую кампанію па збору подпісаў за будаўніцтва мастоў у горадзе над Бугам. Кіраўнік праектаў Ігар Маслоўскі, адзначае, што сітуацыя складаная:
- Актывістамі кампаніі "Гавары праўду!" у Брэсце з удзелам непасрэдна гараджанаў было сабрана звыш 6-ці тысяч подпісаў за паляпшэнне якасці жыллёва-камунальных паслуг. Гэтыя праблемы вельмі турбуюць жыхароў нашага горада.Менавіта за вырашэнне гэтых праблем мы з жыхарамі сумесна збіралі подпісы.
У заяве ў Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт адзначаецца, што сітуацыя ў горадзе з аўтамабілямі апошнім часам вельмі крытычная, бо перагружаныя вуліцы, паўсюль вялікія чэргі на скрыжаваннях і будаўніцтва мастоў проста неабходна. Губернатар Брэсцкай вобласці Канстанцін Сумар у нядаўнім выступе асабіста адзначыў, што сітуацыя з дарогамі ў горадзе вельмі кепская.
Источник информации: http://new..com/news/pad-skargayu-bolsh-6-tysyach-podpisau