Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Барыс Брук: Мы шмат не ведаем пра Халакост

22  Июля 2010 г.  в 17:19, показов: 2514 : Брестская область


Аўтар: Ян Бязручка.

У апошнюю пятніцу ліпеня, 30-га чысла Высока-Літоўск, што на Берасцейшчыне чакае маштабнае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў уладаў Рэспублікі Беларусь, а таксама дыпламатычнымі карпусамі Ізраіля, Расіі і Польшчы. У гэты дзень прадстаўнікі габрэйскай дыяспары ўрачыста адкрыюць помнік ахвярам Халакосту. 

Старшыня Брэсцкага таварыства габрэяў "Брыск" Барыс Брук, адзначыў, што нягледзячы на 65-ці гадовы тэрмін не ўсё вядома аб тых жудасных падзеях:

- Ужо робім тое, што павінны былі рабіць 65-год таму. Аддаем даніну загінуўшым ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх паплечнікаў у час Другой Сусветнай вайны. Сёння мы ўсталёўваем памятныя знакі на месцах трагедыі габрэйскага народа, на тэрыторыі Беларусі і ў тым ліку на Брэсцкай вобласці. На сённяшні дзень іх ужо ўсталявана 18-ць.

Па ўсёй Беларусі каля 18-ці помнікаў ахвярам гета. У Брэсце і Пінску з рэгулярнасцю гэтыя помнікі падвяргаюцца вандалізму з боку моладзевых фашысцкіх груповак. У сталіцы Палесся апошнім часам з'яўляюцца выявы свастыкі на будынку сінагогі, але як адзначае Барыс Брук на гэтую з'яву трэба глядзець без эмоцыяў і дзейнічаць рашуча.

*Поўная гутарка з Барысам Брукам у далучаным аўдыёфайле на сайце.

Источник информации: http://new..com/news/barys-bruk-my-shmat-ne-vedaem-pra-khalakost