Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

«Брестский курьер» адмовіліся распаўсюджваць праз мясцовую гандлёвую сетку

16  Июля 2010 г.  в 00:58, показов: 2407


Адкрытае акцыянернае таварыства «Прадтавары», якое аб’ядноўвае 17 крамаў рознічнага гандлю ў Брэсце, адмовіла незалежнай рэгіянальнай газеце «Брестский курьер» у распаўсюдзе праз свае гандлёвыя кропкі.

У лісце ў рэдакцыю за подпісам намесніцы дырэктара ААТ «Прадтавары» Лідзіі Дудкевіч гаворыцца, што гэтае прадпрыемства скасоўвае дамову на распаўсюд газеты «Брестский курьер» праз сваю гандлёвую сетку. Пры гэтым у ААТ «Прадтавары» паведамілі, што для аднаўлення продажу газеты ў крамах згаданага прадпрыемства рэдакцыя павінна ўзгадніць гэтае пытанне з трэцяй асобай — кіраўніком УП «Брэстаблсаюздрук» Васілём Марэйкам.

Як паведаміў службе маніторынгу ГА «БАЖ» галоўны рэдактар «Брестского курьера» Мікалай Аляксандраў, у рэдакцыі вельмі здзівіліся гэтаму лісту.

«Наша газета распаўсюджваецца праз усе гандлёвыя сеткі Брэста, але чамусьці толькі з ААТ „Прадтавары“ узнікла пытанне дадатковага ўзгаднення. У той жа час ў крамах гэтага прадпрыемства без усялякіх узгадненняў працягваюць распаўсюджваюцца іншыя друкаваныя выданні. Мне не зразумела чым выкліканы такі выбарчы падыход да прэсы», — кажа спадар Аляксандраў.

Галоўны рэдактар «Брестского курьера» таксама заўважыў, што набыць газету ў крамах ААТ «Прадтавары» жыхары горада маглі ўжо у дзень друку свежага нумара, у той жа час у месцах продажу, якія належаць УП «Брэстаблсаюздрук», выданне з’яўлялася толькі на наступны дзень.

Паводле словаў сп. Аляксандрава, рэдакцыя падрыхтавала адказ на адрас кіраўніцтва ААТ «Прадтавары» і спадзяецца, што сітуацыю можна будзе ў хуткім часе выправіць, каб газета зноў распаўсюджвалася праз гандлёвыя кропкі гэтай фірмы.

Источник информации: