Ноччу восьмага ліпеня каля вёскі Каплі інспектар ДАІ спрабаваў спыніць аўтамабіль, якім кіраваў жыхар в.Новыя Засімавічы. Нягледзячы на справядлівасць патрабаванняў (дзяржаўтаінспектар даваў адпаведны сігнал жэзлам, які свяціўся ў цемры, на фоне спецаўтамабіля з уключанымі маячкамі) вадзіцель іх праігнараваў і спрабаваў уцякчы. Пасля кароткай пагоні каля в.Далкі ён не справіўся з кіраваннем, машына з’ехала ў кювет і ўдарылася ў дрэва і слуп лініі электраперадач. Вадзіцель загінуў на месцы здарэння, яго пасажыр змешчаны ў бальніцу з цяжкімі траўмамі.