Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Больше трех тысяч Брестчан поставили свои подписи под обращением к властям города

6  Июля 2010 г.  в 11:07, показов: 2821 : Политика, власть, оппозиция


Жыхары Брэста звяртаюцца са скаргаю да гарадскога выканаўчага камітэта з надзеяю, што адбудуцца рэальныя змены ў працы жыллёва-камунальных службаў горада. Свае подпісы ў рамках кампаніі "Гавары праўду!" паставіла звыш трох тысяч гараджан.

"Не робіцца ўборка пад'ездаў паводле заканадаўчых патрабаванняў і тэхнічным нарматыўным прававым актам. Дадаткова паведамляем, што намі ўносіцца плата за тэхнічнае абслугоўванне," - адзначаюць жыхары ў звароце да ўладаў. Гараджане даведзеныя да адчаю чыноўнікамі гатовыя ісці па судам, але як адзначае адвакат Уладзімір Нагорны, то судовыя працэсы пры сённяшняй сістэме ў краіне хутчэй згуляюць супраць грамадзянаў:

- Адказчыкамі па такім зваротам, скаргам выступае ўлада ў асобе камунальных ці выканкамаўскіх чыноўнікаў. Гэта ўсё ідзе ў адзін бок. Суддзі як звычайна любую скаргу вырашаюць на карысць уладаў. Часам гэтая сістэма працуе на карысць чыноўнікаў, калі сітуацыя наагул крытычная і патрабуе абароны.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Пра абарону правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» у тэхнічнае абслугоўванне жылога дома ўваходзіць уборка пад'ездаў. Паводле нарматыўных патрабаванняў уборка лесвічнай клеткі павінна рабіцца штодня, а мыццё і дэзінфекцыя лесвічнай клеткі 2 разу ў тыдзень, але ўсё гэта жыхары Брэста бачаць толькі на нарматыўных паперах.

Ян Бязручка,. 

Источник информации: http://.com/