Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Напачатку чэрвеня Брэсцкі салон «Музыка. Жывапіс. Літаратура” гасцінна расчыніў дзверы

23  Июня 2018 г.  в 13:55 : Разное: обо всём понемногу

Чарговая сустрэча аматараў мастацтва адбылася ў “Музеі выратаваных каштоўнасцяў”. Тэма малой радзімы стала асноўным лейматывам запланаванай сустрэчы.

Напачатку чэрвеня Брэсцкі салон «Музыка. Жывапіс. Літаратура” гасцінна расчыніў дзверы

Чароўная музыка ў выкананні выкладчыка і канцэртмайстра Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы Марата Альбертавча Нікіціна настроіла прысутных на лірычны лад.

Ва ўтульнай музейнай зале, дзе ўсё дыхае мінулым, свае творы прачыталі Таццяна Дземідовіч, Любоў Красеўская, Таццяна Шульга, Георгій Тамашэвіч.

Напачатку чэрвеня Брэсцкі салон «Музыка. Жывапіс. Літаратура” гасцінна расчыніў дзверы

З вялікай цікавасцю прысутныя чулі аповяд рэдактара і складальніка раённага краязнаўчага альманаха “Астрамечаўскі рукапіс” Аляксандра Валковіча пра навукова-краязнаўчую экспедыцыю ў вёску Заполле Бресцкага раёна, якую ён ажыццявіў разам з вядомым беларускім аграрыям Аляксеем Скакуном. Аляксандр Валковіч падарыў Брэсцкаму абласному аддзяленню новы нумар часопіса, а “Музею выратаваных каштоўнасцяў” сваю кнігу “И тогда спроси свою печаль…”.

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч прадставіла прысутным новага сябра пісьменніцкай суполкі – Ірыну Барысаўну Морых, якая натхнённа прачытала свае вершы.
Апошні час сустрэчы берасцейскіх пісьменнікаў не абыходзяцца без дэбютных выступленняў юных паэтаў. Вось і на гэты раз вучаніца СШ № 35 г. Брэста Іна Леановіч выразна прачытала ўласны верш, які быў надрукаваны ў літаратурным зборніку “Адкрыццё-2018”.

Публіцыст, пісьменнік Аляксандр Юдзіцкі ў сваім выступленні падкрэсліў, што апошнім часам Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі ладзіцца цэлы шэраг цікавых яркіх мерапрапрыемстваў, ажыццяўляюцца новыя незвычайныя літаратурныя праекты, што дазваляе паэтам і празаікам папулярызаваць сваю творчасць.

Напрыканцы сустрэчы загадчыца “Музея выратаваных каштоўнасцяў” Расінская Ала Фёдараўна правяла для ўдзельнікаў літаратурнага салона запамінальную цудоўную экскурсію “Италия, отчизна вдохновенья”.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі