Памінальная малітва аб ахвярах фашызму гучала каля Кургана Бессмяротнасці

18  Июня 2018 г.  в 12:43 : Брестская область

Па традыцыі ў суботу напярэдадні 22 чэрвеня – 77-ай гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны – на самым жалобным месцы ў Лунінцы сабраліся дарослыя і дзеці. Вучні СШ №1 і СШ №2, якія адпачываюць у аздараўленчых лагерах, і іх педагогі акцыю “Марш Жыцця” пачалі ад брацкай магілы ахвяр гета і па пуцяпроваду рушылі да Кургана, што насыпаны на месцы масавых расстрэлаў 1941-1944 гг.

Памінальная малітва аб ахвярах фашызму гучала каля Кургана Бессмяротнасці

Да равеснікаў далучыліся прадстаўнікі СШ №3 і вучні гімназіі. Яны разам з настаўніцай Ірынай Аляксандраўнай Грушэўскай правялі мітынг-рэквіем, нагадалі аб перыядзе нямецка-фашысцкай акупацыі, палітыцы генацыду і “выпаленай зямлі” на тэрыторыі раёна.

Памінальная малітва аб ахвярах фашызму гучала каля Кургана Бессмяротнасці

Разам дзеці чыталі мартыралог загінуўшых і асэнсоўвалі сумныя лічбы: з 4474 ахвяр фашызму вядомы імёны толькі 68-мі. Аб неабходнасці пошукаў сведчыць той факт, што сёлета выяўлены звесткі яшчэ аб пяці закатаваных тут жыхарах (у кожнай сям’і засталося па трое сірот): Таццяны і Міхаіла Грыневіч з Дрэбска, яго брата, Таццяны і Барыса Емельяновіч з Азярніцы…

Памінальная малітва аб ахвярах фашызму гучала каля Кургана Бессмяротнасці

Ліцію памяці загінуўшых служылі протаіерэй Іаан Пятрэнка (Бастынь) і протаіерэй Сергій Крышталь (Лунінец).

Памінальная малітва аб ахвярах фашызму гучала каля Кургана Бессмяротнасці

На падножжа стылізаванага помніка са званамі – сімваламі памяці па ахвярах фашызму – ускладзены кветкі ад пракуратуры раёна, прафкама і савета ветэранаў лакаматыўнага дэпо, Лунінецкай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, краязнаўчага музея, а таксама раённых арганізацый Беларускіх саюзаў афіцэраў і ветэранаў вайны ў Афганістане.

Памінальная малітва аб ахвярах фашызму гучала каля Кургана Бессмяротнасці

Іх кіраўнікі – Уладзімір Іванавіч Жураўлёў і Мікалай Мікалаевіч Кавалец – заклікалі памятаць аб трагедыях вайны і зрабіць усё дзеля захавання міру. 

Памінальная малітва аб ахвярах фашызму гучала каля Кургана Бессмяротнасці

Автор: Таццяна КАНАПАЦКАЯ