Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Гэта галоўнае дзяржаўнае свята, у якім зліліся ў адзінае вялікія і святыя падзеі - Вызваленне, Перамога і Незалежнасць.
У гэты дзень мы выказваем словы шчырай падзякі ветэранам, якія ў гады ваеннага ліхалецця мужна адстаялі нашу свабоду і незалежнасць.
Высокі гонар і адказнасць для людзей трэцяга тысячагоддзя – з'яўляцца наследнікамі перамогі і славы папярэдніх пакаленняў. Мы павінны пранесці па жыцці і перадаць дзецям і ўнукам годнасць пераможцаў, памяць аб ахвярах у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Найлепшы падарунак для нашых ветэранаў – гэта сённяшняя моцная і квітнеючая Беларусь, якая ствараецца штодзённай працай кожнага з нас. Менавіта ад нас залежыць, якой будзе будучыня нашай краіны і роднага краю.
Спадзяемся, што жыхары Берасцейшчыны і надалей будуць рабіць усё магчымае, каб захаваць і прымножыць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял вобласці.
Паважаныя землякі!
У гэты святочны дзень шчыра жадаем вам міра, шчасця, здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах. Няхай Дзень Незалежнасці заўсёды будзе для вас днём радасці і гонару за Беларусь!
Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў
Нашли ошибку?
Теперь вы можете сообщать о ней прямо на странице! Просто выделите текст и нажмите Ctrl + Enter.
Больше новостей!
У нас есть больше новостей для вас! Подписывайтесь на наш Telegram-канал!