Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Вялікая сінагога ў Ружанах амаль разбурана

23 28  Апреля 2018 г.  в 12:37, показов: 2623 : Брестская область


Паглядзіце на гэтыя здымкі, на якіх адлюстраваны будынак сінагогі ў Ружанах напачатку XXI стагоддзя і сённяшні выгляд будынку.

Так выглядала сінагога ў Ружанах у пачатку ХХI cагоддзя

Сінагога ў Ружанах знаходзіцца ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Яна была пабудавана ў канцы XVIII стагоддзя саксонцам Самуэлем Бэкерам – прыдворным архітэктарам магнатаў Сапегаў. Гэты выдатны архітэктар узвёў, перабудаваў і запраектаваў таксама шэраг будынкаў у Зэльве, Дзярэчыне, Вільні, Высокім. Самуіл Бэкер быў першым дойлідам эпохі класіцызму ў нашым краі. Гэта ён для Сапегаў пабудаваў і запраектаваў амаль усе Ружаны. Сярод іх была і сінагога, якая сёння амаль разбурана, захаваліся толькі голыя сцены. Але і яны месцамі разбітыя. Даху, які быў 10-15 гадоў таму, у сінагогі ўжо няма – усё згніла, раскідана, павалена. Нават цяжка сказаць, ці можна ўжо выратаваць гэты стары цудоўны помнік. Стан яго жахлівы звонку і ўнутры.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Толькі прыгожая шыльда на развалінах папярэджвае: “Прычыненне шкоды караецца па законе”.

Источник: Радыё Рацыя



Система Orphus