Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Напярэдадні Радаўніцы вучні лунінецкіх гімназіі і СШ №2 ушанавалі памяць ахвяр фашызму – жыхароў вёскі Лугі

17  Апреля 2018 г.  в 22:14 : Фотофакт

Сёлета споўнілася 75 год трагедыі: 20 лютага 1943 года нямецкія акупанты забілі 137 жыхароў і спалілі 106 дамоў… Людзі, што цудам выратаваліся, пасля вызвалення вярнуліся на родныя пепялішчы і адбудавалі вёску. Тут дзейнічала і сярэдняя школа, каля будынка якой 40 год таму ўзвялі помнік.

Напярэдадні Радаўніцы вучні лунінецкіх гімназіі і СШ №2 ушанавалі памяць ахвяр фашызму – жыхароў вёскі Лугі

Аб жудасных падзеях вайны нагадаў старшыня Чучавіцкага сельвыканкама Аляксандр Васільевіч Соц. Юныя лунінчане, да якіх далучыліся і вучні Вялікачучавіцкай СШ, прачыталі мартыралог загінуўшых. Делегацыя раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў усклала вянок да абеліска. Нешматлікія жыхары, якія далучыліся да ўдзельнікаў мітынгу, дзякавалі гасцям за памяць. Малыя і старыя ўзнімалі вочы ў неба, дзе меладычна спявалі вясновыя птушкі…

Напярэдадні Радаўніцы вучні лунінецкіх гімназіі і СШ №2 ушанавалі памяць ахвяр фашызму – жыхароў вёскі Лугі

З Лугоў, па дарозе захапляючыся маляўнічымі краявідамі і бела-зялёным дываном падснежнікаў, накіраваліся ў Вялікія Чучавічы. У школе гімназісты 7 “А” класа выступілі з літаратурнай кампазіцыяй, прысвечанай мемарыяльнаму комплексу “Хатынь”, дзе ўвекавечаны і 13 вёсак з пазначэннем “Лунінецкі раён”. Пранікнёная цішыня, што панавала ў зале, увасабляла словы паэтычнага “Рэквіему”: памяць патрэбна не мёртвым – памяць патрэбна жывым…

Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота Ганны КУРАК.