Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Турыстычны патэнцыял Берасця. Выпрацаванне стратэгіі

11 8  Апреля 2018 г.  в 19:34, показов: 2529 : Отдых, туризм, путешествия


У гарадскім Тэхнапарку горада над Бугам адбылася канферэнцыя пад назвай “Турыстычны патэнцыял Берасця. Выпрацаванне стратэгіі”.

Арганізатарам мерапрыемства, на якім выступілі ў тым ліку эксперты з Польшчы і Украіны, выступіла “Агенцтва “Propus”.

Падрабязней кажа дырэктар установы Яўген Скрабутан:

– Гэта, можа, быў не першы крок, а адзін з чарговых крокаў па спробе неяк аб’яднаць намаганні берасцейцаў, прадстаўнікоў бізнесу, турыстычных фірмаў, прадстаўнікоў турыстычнай інфраструктуры, каб разам, супольнымі намаганнямі прыдумаць такую канцэпцыю, прыдумаць фішку, каб паказаць замежным турыстам, якія змогуць ездзіць да нас па бязвізе, што Берасце – гэта нешта важнае.

На канферэнцыі з прэзентацыямі і дакладамі выступілі прадстаўнікі турыстычнага бізнесу, замежныя і мясцовыя эксперты ў галіне турызму, аўтары некамерцыйных і камерцыйных турыстычных праектаў і іншыя зацікаўленыя. Усяго ў мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за трыццаць чалавек.

Источник: Радыё Рацыя
Автор: Мікола Ляшкевіч



Система Orphus