Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Фотавыстава “Книжная вселенная»: канікулы з кнігай

3  Апреля 2018 г.  в 16:04 : Фотофакт

Запамінальныя вандроўкі і новыя адкрыцці, радасць ад сустрэч з дзівосамі і магчымасць больш даведацца пра родную краіну - так насычана і цікава правялі вясеннія канікулы тыя школьнікі, якія вельмі любяць чытаць.

Фотавыстава “Книжная вселенная»: канікулы з кнігай

Падчас тыднёвага вясенняга адпачынку загадчыца школьнай бібліятэкі СШ №29 г.Брэста Таццяна Мікалаеўна Драчук падрыхтавала фотавыставу “Книжная вселенная». Акрамя гэтага, у вучняў была цудоўная магчымасць паўдзельнічаць у літаратурнай віктарыне, пазнаёміцца з беларускімі часопісамі і новымі кніжнымі выданнямі.

Фотавыстава “Книжная вселенная»: канікулы з кнігай

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч падрыхтавала агляд часопіса “Вясёлка”, зрабіла экскурсію па рубрыках, прачытала вершы, загадкі, жарты, змешчаныя ў каляровым выданні.

Фотавыстава “Книжная вселенная»: канікулы з кнігай

Таямнічае падарожжа адбылося і па старонках кнігі Евы НЭММ “В гостях у Франциска Скорины”, якую падарыла школьнай бібліятэцы Таццяна Дземідовіч. Вучні даведаліся аб гісторыі кнігадрукавання і разам з персанажамі перажывалі захапляльныя падзеі.

Фотавыстава “Книжная вселенная»: канікулы з кнігай

Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі