Свет далёкай мінуўшчыны: 60-годдзе з дня нараджэння Аляксея Міхайлавіча Ненадаўца

12  Марта 2018 г.  в 13:23 : Фотофакт

“Свет далёкай мінуўшчыны”, пад такой назвай супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я.Янішчыц арганізавалі ў Чухаўскай сярэдняй школе літаратурны вечар, прысвечаны 60-годдзю з дня нараджэння нашага сучасніка, знакамітага земляка, пісьменніка, фалькларыста, доктара філалагічных навук Аляксея Міхайлавіча Ненадаўца. Гэта мерапрыемства было прымеркавана да Года малой Радзімы.

Свет далёкай мінуўшчыны:  60-годдзе з дня нараджэння Аляксея Міхайлавіча Ненадаўца

Аляксей Міхайлавіч нарадзіўся ў вёсцы Чухава Пінскага раёна. 

Ён з’яўляецца аўтарам больш за 720 навуковых і навукова-папулярных публікацый у айчынным і замежным друку, займаецца даследаваннем міфалогіі і фальклору беларусаў, краязнаўствам. Цяпер Аляксей Міхайлавіч працуе ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

Свет далёкай мінуўшчыны:  60-годдзе з дня нараджэння Аляксея Міхайлавіча Ненадаўца

У актавай зале школы, дзе праходзіла мерапрыемства сабраліся навучэнцы школы, настаўнікі, члены клуба літаратараў “Пінчукі”, бібліятэкары. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка. Цікавым, павучальным і эмацыйным быў аповяд пра свайго земляка намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Чухаўскай сярэдняй школы Юліі Рыгораўны Кахавец. 

Свет далёкай мінуўшчыны:  60-годдзе з дня нараджэння Аляксея Міхайлавіча Ненадаўца

Актыўны ўдзел прымалі члены клуба літаратараў “Пінчукі”. Перад прысутнымі выступілі дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Львовіч Ільін і член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Іванаўна Ляшук.

Свет далёкай мінуўшчыны:  60-годдзе з дня нараджэння Аляксея Міхайлавіча Ненадаўца

Мерапрыемства суправаждалася электроннай прэзентацыяй. Была падрыхтавана кніжная выстава “Сцежкамі беларускай даўніны”.

Пінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Я.Янішчыц.>