Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Аматары беларускай мовы сабраліся ў кніжнай краме "Искра"

25  Февраля 2018 г.  в 12:27 : Фотофакт

Родная мова – гэта жывое сэрца кожнага народа. Гэта – калыска, пачатак, крылы натхнення, якія трымаюць чалавека на працягу ўсяго яго зямнога жыцця. Сёння ў свеце існуе шмат цудоўных моў, але ў гэтым багатым моўным суквецці нам па душы менавіта свая родная мова, якая з дзяцінства прываблівае нас сваёй прыгажосцю, шчырасцю, звонкай і мілагучнай непаўторнасцю.

Аматары беларускай мовы сабраліся ў кніжнай краме "Искра"

21 лютага сябры Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, вучні ДУА «Гімназія №1 г.Брэста», чытачы, аматары беларускай мовы сабраліся ў кніжнай краме “Искра”, каб адзначыць важную дату. Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч у сваім выступленні падкрэсліла, што для многіх беларуская мова гэта – пяшчота, чароўны свет, любоў прабабулек, прадзядулек. Генетычная памяць дапамагае ў самыя цяжкія хвіліны ў жыцці знайсці яркае самабытнае слова, якое вядзе нас да мудрага рашэння, грэе душу. Калі любіш, аберагаеш сваё дарагое і роднае, маеш сваю годнасць, тады і дзверы ўсяго сусвету расчыняюцца перад табой, любыя дасягненні даюцца з лёгкасцю.

Вучаніца чацвёртага класа СШ № 9 г.Брэста Мілана Дземідовіч напачатку свята павіншавала прысутных добрай беларуская песняй на словы вядомага беларускага класіка Максіма Багдановіча “Па-над белым пухам вішняў”.

Аматары беларускай мовы сабраліся ў кніжнай краме "Искра"

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка Брэсцкага аблвыканкама, аўтар кнігі “Магдэбургскае права маёй душы” Настасся Нарэйка шчыра павіншавала ўсіх прысутных са святам, кранальна прачытала свае вершы.

Настасся Нарэйка нарадзілася ў горадзе Маладзечна Мінскай вобласці. Скончыла Маладзечанскую беларускую гімназію, у якой выкладанне вялося выключна на роданй мове, інстытут журналістыкі БДУ, а сёння працуе адказным сакратаром газеты “Навіны Камянеччыны”.

Адразу пасля выступлення ў кніжнай краме Настасся Нарэйка сустрэлася з вучнямі 9-га класа ДУА «Гімназія №1 г.Брэста».

Заслужаны журналіст, паэт, пісьменнік Георгій Сцяпанавіч Тамашэвіч прачытаў свае вершы, засяродзіў увагу прысутных на важных гістарычных момантах беларускай гісторыі.

Вядомы дзіцячы пісьменнік, паэт, публіцыст Расціслаў Бернзярук прыехаў на сустрэчу з чытачамі з Жабінкі. У 2017 годзе пісьменнік выдаў кнігу «Лірычны поўдзень”, прысвечаную літаратурнаму руху ў родным горадзе. У зборніку сабраны апавяданні, вершы, паэтаў і пісьменнікаў Жабінкаўскага раёна.

Пра значныя кніжныя навінкі, да якіх сам мае аўтарскае дачыненне, вёў гаворку і журналіст, пісьменнік Мікалай Панасюк. У другім юбілейным томе, прысвечаным жыццю і творчасці Яўгеніі Янішчыц, змешчаны ягонныя вершы; у кнізе Зінаіды Дудзюк “Пара высокага сонца” – юнацкая перапіска Міколы Панасюка з вядомай паэткай. Расказаў пісьменнік і пра зборнік «Пётр Клімук. Жыццё і подзвіг касманаўта», цэнтральнае месца ў якім займае яго творчая работа «К созвездиям: документальная повесть».

Павіншаваць прысутных са святам роднай мовы прыехаў з аграгарадка Клейнікі Брэсцкага раёна і славуты аграрый, вучоны, член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь і Міжнароднай інжынернай акадэміі, дацэнт, прафесар, пісьменнік Аляксей Скакун, які, дарэчы, прывёз на сустрэчу свае цудоўныя фотаздымкі з беларускімі краявідамі і значнымі падзеямі ў берасцейскай пісьменніцкай суполцы.

Пісьменнікі Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ сталі ганаровымі гасцямі на святочным мерапрыемстве, арганізаваным Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтрам. Этнаграфічны канцэрт-паказ касцюмаў “Модны стыль – народны тэкстыль” стаў запамінальным падарункам для прыстуных. Для гледача з’явілася ўнікальная магчымасць убачыць каля 200 народных касцюмаў: вядомую дывінскую сваху, бездзежскую “паву”, маларыцкую “бурку”, мотальскія кажушкі і шмат другіх непаўторых элементаў самабытнага аддзення.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

І зноў з вялікай трыбуны гучала прыгожае беларускай слова… Паэт Георгій Тамашэвіч ад імя ўсёй творчай суполкі яшчэ раз шчыра павіншаваў прысутных са святам роднай мовы.

Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі