Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце абралі 5 лепшых юных чытальнікаў беларускай літаратуры ў рэгіёне

22  Февраля 2018 г.  в 18:51 : Разное: обо всём понемногу

22 лютага ў Брэсце адбыўся рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». У ім спаборнічалі лепшыя чытальнікі з Брэста і Брэсцкай вобласці па выніках першага этапу конкурсу. Яны выканалі творы беларускіх аўтараў. 5 пераможцаў рэгіянальнага этапу ўзнагароджаны смартфонамі і будуць прадстаўляць Берасцейшчыну ў вялікім рэспубліканскім фінале конкурсу, які адбудзецца ў траўні.

У Брэсце абралі 5 лепшых юных чытальнікаў беларускай літаратуры ў рэгіёне

Удзельнікамі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» ў гэтым сезоне сталі вучні 7-8 класаў школ і гімназій з усёй Беларусі. На працягу 2 месяцаў рабятызапісвалі відэа, на якіх чыталі творы беларускай літаратуры і выкладвалі іх на свае асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Па выніках першага этапу журы вызначыла па 30 лепшых чытальнікаў з кожнай вобласці і горада Мінска. З Брэсцкай вобласці на конкурс паступіла 280 відэапрац.

Рэгіянальны фінал у Брэсце прайшоў у школе №30. Галоўнае, што ацэньвала журы – выразнае і чыстае выкананне твора. Дадатковы напал спаборніцтва надаваў ліміт па працягласці выступу для кожнага ўдзельніка – да 2 хвілін. У склад журы ўвайшлі пісьменніца Раіса Баравікова, кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom Віктар Пазнякоў, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Маскоўскага раёна горада Брэста Ірына Паўлючук, паэтка Маргарыта Латышкевіч.

У Брэсце абралі 5 лепшых юных чытальнікаў беларускай літаратуры ў рэгіёне

Пераможцамі рэгіянальнага фіналу ў Брэсце сталі 5 канкурсантаў: Аляксандра Коцелева (сярэдняя школа №37 г. Брэста), Аляксандр Каляда (сярэдняя школа №24 г. Брэста), Крысціна Сліпчэнка (Малецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа), Ангеліна Мішпількіна (Высокаўская сярэдняя школа), Елізавета Шчэрбацэвіч (гімназія г. Кобрына). Яны ўзнагароджаны смартфонамі і запрошаныя на рэспубліканскі фінал конкурсу.

У Брэсце абралі 5 лепшых юных чытальнікаў беларускай літаратуры ў рэгіёне

Старшыня журы Раіса Баравікова адзначыла высокі ўзровень усіх удзельнікаў: «Мне вельмі прыемна глядзець на нашых канкурсантаў, таму што, гледзячы на іх, разумею, што нас чакае выдатная будучыня. У якой жывуць нашы беларускія традыцыі, наша мова. Дзякуй вам, канкурсанты з Брэстчыны, за ваш талент. А таксама, кампаніі velcom за стварэнне такога важнага праекта, які спрыяе захаванню і распаўсюджванню нашай роднай мовы».

Запрошаным госцем конкурсу ў Брэсце стаў гулец Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова Валянцін Сілко. На рэгіянальным фінале ў Брэсце Валянцін ўражаннямі ад конкурсу: «Дзякуй за тое, што запрасілі на такое выдатнае мерапрыемства. Я, на самой справе, уражаны такой колькасцю таленавітых дзяцей у нашай Брэсцкай вобласці. Вы ўжо ўсе пераможцы. Дзякуй вам вялікі!».

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

У рамках другога этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» пройдуць яшчэ 5 рэгіянальных фіналаў. Графік правядзення мерапрыемстваў: Жодзіна (Мінская вобласць) - 1 сакавіка, Віцебск - 15 сакавіка, Магілёў - 20 сакавіка, Гомель - 10 красавіка, Гродна - 25 красавіка. Рэспубліканскі фінал конкурсу адбудзецца ў траўні. Пяці лепшым юным чытальнікам краіны па яго выніках будуць уручаны смартфоны маркі Apple.