30 лепшых удзельнікаў з Брэсцкай вобласці па выніках першага этапа конкурса сустрэнуцца 22 лютага, каб выканаць адзін з твораў беларускай літаратуры перад журы і гледачамі. 5 лепшых чытачоў будуць узнагароджаны смартфонамі, а таксама запрошаны на вялікі рэспубліканскі фінал праекта, які адбудзецца ў траўні.
У Вас будзе магчымасць паназіраць за конкурсам, а таксама ўзяць каментары ў пераможцаў, удзельнікаў і сябраў журы. У склад журы рэгіянальнага фінала ўваходзяць: пісьменніца Раіса Баравікова, паэтка Кацярына Масэ, прадстаўнік упраўлення адукацыі, прадстаўнік кампаніі velcom, прадстаўнік БГК імя А.П. Мяшкова.
Мерапрыемства адбудзецца 22 лютага па адрасе: г. Брэст, вул. Валгаградская, 42 (Сярэдняя школа № 30).
Пачатак мерапрыемства – 12:00
Пачатак рэгістрацыі – 11:30
Просім падцвердзіць свой удзел у мерапрыемстве ў зваротным лісце з пазначэннем імя, прозвішча і кантактным нумарам журналіста. Альбо патэлефануйце каардынатару праекта – 8 (029) 896 29 27 (Таісія). Мапу з месцам правядзення Вы знойдзеце ў дадатку.
«Чытаем па-беларуску з velcom» – гэта сацыяльна-адукацыйны праект, які праводзіцца кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Анлайн-конкурс сярод вучняў 7 і 8 класаў з усёй Беларусі праводзіўся з кастрычніка па снежань 2018 года. Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.
На працягу 2 з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. У сацыяльных сетках гэтыя ролікі набралі ўжо больш за 700 000 праглядаў.
З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.