Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Літаратурны конкурс "Духоўная веліч"

9  Февраля 2018 г.  в 10:21, показов: 1771 : Фотофакт


З дзясятага лютага 2018 года стартуе новы абласны літаратурны конкурс “Духоўная веліч”. Запрашаем да ўдзелу  брэсцкіх пісьменнікаў.

Конкурс арганізаваны галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкім абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” сумесна з Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай праваслаўнай царквы. Творы прымаюцца да 10 красавіка 2018 па чатырох намінацыях: “паэзія”, “мастацкая проза”, “публіцыстыка”, “літаратура для дзяцей”.

Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення і папулярызацыі лепшых твораў пісьменнікаў Брэстчыны, якія зберагаюць духоўна-маральную культуру рэгіёна, спрыяюць выхаванню, у тым ліку і ў моладзі, духоўнасці, патрыятызму, адлюстроўваюць імкненні да высокіх ідэалаў дабрыні і справядлівасці.

Конкурсныя творы павінны быць прадстаўлены асобнымі кнігамі альбо публікацыямі ў рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных друкаваных перыядычных выданнях, выдадзеных на працягу трох гадоў да часу абвяшчэння творчых спаборніцтв. У кожнай намінацыі можа быць толькі адзін пераможца.

Да ўдзелу ў конкурсе аўтар на адрас аргкамітэту дасылае наступныя матэрыялы:

-        кароткая творчая і жыццёвая біяграфія,

-        кніжнае выданне ці публікацыя ў часопісе ў двух экзэмплярах.

-        кантактныя тэлефоны, адрас.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурса “Духоўная веліч” адбудзецца ў дзень святкавання Дня славянскай пісьменнасці і культуры, які адзначаецца штогод 24 мая.

Кантакты:

224013, г.Брэст. Пр-т Машэрава, 75/1, каб. 605,

тел.+375 162-50-54-24

тел.+375 33 318-15-89

E-mail: [email protected]