Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Помнік жаўнерам Украінскай Народнай Рэспублікі адкрыюць у Брэсце

8  Июня 2010 г.  в 15:35, показов: 3069 : История города Бреста


Мемарыяльны знак з'явіцца на месцы пахавання вайскоўцаў, але самое месца яшчэ дакладна не вызначана і мусіць быць прыведзена ў належны стан.

Ініцыятыву, якая належыць навукова-педагагічнай арганізацыі ўкраінцаў "Берагіня", падтрымала генеральнае консульства Польшчы і Украіны ў Брэсце. Быў складзены ліст да Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, якое ў сваю чаргу таксама падтрымала ідэю і паабяцала накіраваць салдатаў для правядзення неабходных працаў па ўшанаванню памяці. Намеснік старшыні таварыства "Берагіня" Віктар Місіюк адзначае, што ў Брэсце адбылася самая найвялікшая трагедыя войска УНР:

- Афіцэры і салдаты ў сваёй большасці памерлі. Гэта было адное з самых масавых месцаў гібелі палонных у лагерах для салдатаў, але ў сувязі з тым, што ў свеце адбываліся іншыя вайсковыя падзеі, то яна стала адной са шматлікіх трагедыяў 1919 года. Канечне, з-за ланцуга розных больш важных падзеяў таго часу яна неяк забылася. Але сапраўды, у 1919 годзе гэта была адна з найвялікшых трагедыяў у лагерах. Пра гэта пісаў нават Чырвоны крыж у Жэневе.

Сваю падтрымку выказваў і загінуўшы ў авіякатастрофе пад Смаленскам Януш Куртыка, які кіраваў Інстытутам нацыянальнай памяці. Цяпер завяршаецца праца па дакладным вызначэнні месца пахавання жаўнераў.

Нагадаем, што дыскусія пачалася пасля публікацыі вялікага артыкула Аляксандра Міцюка ў рэгіянальнай газеце "Заря" № 40 (13768) "Ахвяры невядомай вайны". Менавіта гэты артыкул змясціў малавядомыя факты, што пры польскім кіраванні ў Брэсцкай крэпасці размяшчаліся адразу шэсць лагераў для ваеннапалонных, куды ў 1919 годзе патрапілі салдаты і афіцэры войска Ўкраінскай Народнай Рэспублікі. З пяці тысяч палонных украінцаў дамоў вярнулася меней дзвюх тысяч. Астатнія загінулі на брэсцкай зямлі, а месца іх пахавання невядома і дагэтуль.

Ян Бязручка, .
(На здымку жаўнеры УНР, Кіеў 1917 г.) 

Источник информации: http://new..com/




Система Orphus